Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб ініцыятыве «Зялёная эканоміка саду»

З 2019 гады мясцовым фондам развіцця «Старт-Восток» рэалізоўваецца экалагічная ініцыятыва «Зялёная эканоміка саду для будучыні вёскі». Рэалізацыя ініцыятывы аб'яднала чатыры паўднёва-усходніх раёна: Кранапольскі, Чэрыкаўскі, Быхаўскі і Слаўгарадскі, на тэрыторыі якіх створана сетка з 10 садоўніцкіх цэнтраў. Ужо сёння спецыялістымясцовых рэсурсавых цэнтраў навучаюць мясцовае насельніцтва таму, як з карысцю задзейнічаць участкі асабістых гаспадарак і закласці свой першы сад пладовых раслін і ягаднікаў, а таксама праводзяць інфармацыйныя мерапрыемствы экалагічнай накіраванасці. 

«У кожнага партнёра экалагічнай ініцыятывы — ёсць свой індывідуальны план развіцця, які несумненна павінен выконвацца, – каменціруеАляксандра Чарткова, – усе планы партнёраў ужо ляглі ў аснову стратэгіі рэгіянальнай сеткі пітомнікаўі садоў. Сродкі экалагічнай ініцыятывы сталі добрай матэрыяльнай дапамогай для паспяховага старту. Для ўдзельнікаў Сеткі набылі мотакультыватары з навясным абсталяваннем, цяпліцы, сістэмы капельнага паліва івось зараз - пасадкавы матэрыял. Спецыялістыпрайшлі навучанне, каб падзяляцца вопытамвырошчванняпладова-ягадных культур. На базе кожнага ўдзельніка Сеткі пачалі працу рэсурсавыя цэнтры. Іх задача – навучанне падрыхтаванымі спецыялістамімясцовага насельніцтва асновам садоўніцтва і экалагічнага прадпрымальніцтва». 

Удзельнікі анлайн-сустрэчы пераканаліся: праект працуе. Партнёры распрацавалі і ўзгаднілі план дзеянняў на найбліжэйшычас па дзейнасці сеткі пітомнікаў. Вынікі экалагічнай ініцыятывы «Зялёная эканоміка саду для будучыні вёскі» не прымусяць сябе доўга чакаць, тым больш што паступяць сажанцы, а гэта значыць увесну ў вёсцы заквітнеюць сады, бо пакуль квітнеюць сады і ёсць, каму за імі даглядацьвёска будзе жыць, а гэта і ёсць галоўная ідэя ініцыятывы.

Раздзелы сайта