Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Ппамятка па бяспечных паводзінах

СЛЕДУЙ ПРЫНЦЫПАМ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН

Прадбачыць небяспеку!
Па магчымасці пазбягаць яе!
Пры неабходнасці - дзейнічаць!
.

1. КАЛІ ТЫ ЗНАХОДЗІШСЯ НА ВУЛІЦЫ

  • Пазбягай прагулак у адзіноце ў вячэрні час і ў малалюдных месцах. Калі цябе пытаюць, як знайсці вуліцу, растлумач, як дайсці, але, ні ў якім разе не праважай. Калі цябе спрабуюць угаварыць, адказвай, што табе трэба папярэдзіць бацькоў, расказаць ім, куды і з кім адпраўляешся.
  • Вяртаючыся дахаты ў вячэрні час, знімі ўсе ўпрыгожванні, схавай сумачку пад адзежу.
  • Для перамяшчэння выбірай ажыўленыя і добра асветленыя вуліцы.
  • Паспрабуй ісці побач з сямейнай парай, пажылымі людзьмі, вайскоўцамі.
  • Пазбягай найкароткіх шляхоў (праз парк, пустую аўтастаянку, спартыщныя пляцоўкі і пустырі).
  • Трымай пэўную дыстанцыю з людзьмі, праходзячы міма пад'ездаў і падваротняў.
  • Абыходзь незнаёмыя кампаніі і п'яных людзей.
  • Калі бачыш машыну, якая тармозіць, адыдзі ад яе як мага далей.
  • Ідзі па тратуару з боку сустрэчнага руху, тады машына не зможа пад'ехаць ззаду.
  • У выпадку нападу бяжы да будынка з шыльдай «КРАМА», «МІЛІЦЫЯ», «ВАКЗАЛ», «АПТЭКА», дзе можа быць ахова ці кнопка экстранага выкліку міліцыі.

2. КАЛІ ТЫ ЗНАХОДЗІШСЯ Ў ГРАМАДСКІМ ТРАНСПАРЦЕ

  • У пустым ці незапоўненым аўтобусе садзіся бліжэй да вадзіцеля.
  • Не засынай і будзь уважлівым падчас руху, трымайся за поручні.
  • Калі няма свабодных месцаў для сядзення, стой у цэнтральным праходзе, стой тварам у бок руху ці напаўпаварота.
  • Не стой каля дзвярэй, не высоўвайся з вокнаў падчас руху.
  • Не пакідай свае рэчы без нагляду.
  • Не захоўвай грошы і каштоўныя рэчы ў задняй кішэні штаноў, сумку прытрымвай рукой.
  • Садзіся і выходзь з транспартнага сродку толькі пасля яго поўнага прыпынку. Выхадзі першым ці пачакай, пакуль схлыне натоўп.
  • Пасля выходу з салона пачакай, пакуль аўтобус ад'едзе, а потым пераходзь вуліцу.
  • Стаячы аўтобус ці тралейбус абыходзь ззаду, трамвай - спераду.

3. КАЛІ ТЫ ЗНАХОДЗІШСЯ Ў МЕСЦАХ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ ЛЮДЗЕЙ

  • Калі натоўп захапіў цябе, зашпіліся, схавай пад адзеннеканцы шарфа, хусткі;вялікія рэчы - рукзак, торбу - лепш выкінуць.
  • Каб не зваліцца, следуй па кірунку руху натоўпу, імкніся быць у яе цэнтры.
  • Трымайся далей ад шкляных вятрын, сцен будынкаў, дрэў.
  • Каб абараніць сябе ад здушвання, прыцісні сагнутыя ў локцях рукі да тулава.
  • Пры падзенні паспрабуй падняцца хутка: устань на карачкі, выстаў наперад апорную нагу, рэзка падніміся.
  • Калі падняцца не атрымоўваецца, падцягні сагнутыя ў каленах ногі да жывата, прыхілі галаву і закрый яе сагнутымі ў локцях рукамі.

4. КАЛІ ТЫ ЗНАХОДЗІШСЯ НА КАНЦЭРЦЕ, СТАДЫЁНЕ

  • Найвялікая цісканіна бывае перад сцэнай, бо ўсё імкнуцца наперад.
  • Не ўставай паміж дынамікамі, бо максімальны ўзровень гучання робіць успрыманне музыкі немагчымым і падтуплівае пачуцці.
  • Не займай месцы ў вуглах залы, блізка да сцяны ці перагародкамі паміж сектарамі, вялікая верагоднасць быць раздушаным.
  • У чаканні ўваходу ў тэатр ці на стадыён не набліжайся да шкляных дзвярэй ці агароджам, да якіх цябе могуць прыціснуць.
  • Калі натоўп пабег, паспрабуй пазбегнуць галоўнай небяспекі - падзенні, устаць будзе амаль немагчыма.

5. КАЛІ ТЫ Ў ГРАМАДСТВЕ ЧУЖЫХ ЛЮДЗЕЙ

  • Будзь асцярожны пры знаёмствах, не згаджайся ісці ў госці да незнаёмцаў, не ўступай з імі ў гутарку.
  • Калі незнаёмец прапануе табе паглядзець штосьці ці дапамагчы данесці торбу, абяцаючы заплаціць, адказвай «Не!»
  • Не паказвай староннім людзям наяўнасць у цябе грошай і каштоўных прадметаў.
  • Пазбягай вялікага скаплення людзей - натоўпы, чэргі.
  • Не расказвай пра сябе, пра свае планы, пра сваю сям'ю староннім.
  • Не давай свой мабільны тэлефон незнаёмым ці малазнаёмым людзям.
  • Умей сказаць НЕ, калі табе прапануюць зрабіць дрэнны ўчынак, прапаноўваюць паспрабаваць алкаголь, наркотыкі.

6. КАЛІ ТЫ АДЗІН У КВАТЭРЫ

  • Калі звоняць па тэлефоне, не кажы, што ты адзін і нікога доўга не будзе. Калі звоняць у дзверы і настойліва просяць адкрыць, не рабі гэтага, нават калі незнаёмец прадставіўся міліцыянерам.
  • Ні з кім не ўступай у гутаркі праз дзверы.
  • Памятай, што дзіця не можа распісвацца ні ў якіх дакументах, гэта павінны рабіць толькі дарослыя.
  • Перш чым адчыніць дзверы, паглядзі ў вочка, ці няма за дзвярамі старонніх.
  • Калі табе не відаць, але ты чуеш галасы, пачакай, пакуль людзі не сыдуць з пляцоўкі.
  • Выходзячы з хаты, не забудзься зачыніць дзверы на ключ.
  • Калі ты выйшаў з кватэры і ўбачыў падазроных людзей, вярніся неадкладна назад.

7. КАЛІ ТЫ ЗНАХОДЗІШСЯ Ў ПАД'ЕЗДЗЕ, У ЛІФЦЕ

  • Не ўваходзь з незнаёмымі людзьмі ў пад'езд.
  • Калі ў пад'ездзе знаходзіцца незнаёмы чалавек, адразу ж выйдзі на вуліцу і пачакай, калі ў пад'езд увойдзе хтосьці са знаёмых табе дарослых.
  • Калі на лесвічнай пляцоўцы няма святла, патэлефануй па дамафоне ці тэлефону, каб цябе сустрэлі.
  • Не адкрывай ключом уваходныя дзверы, калі радам знаходзяцца староннія людзі.
  • Не праглядвай пошту каля скрыні, зрабі гэта ў кватэры.
  • Не ўваходзь у кабіну ліфта з незнаёмымі людзьмі.
  • Калі незнаёмец прапануе табе падняцца на ліфце, адмоўся, спаслаўшыся, што ты яшчэ затрымаешся ці жывеш на другім паверсе і пойдзеш пешшу па лесвіцы.
  • Калі здарылася, што даводзіцца паднімацца ў ліфце з незнаёмым, павярніся да яго тварам і ўстань каля дзвярэй.

8. КАЛІ ТЫ РАЗМАЎЛЯЕШ ПА ТЭЛЕФОНЕ

  • Паднімаючы трубку, не называй свайго імя ці імя таго, хто тэлефануе.
  • Ніколі не кажы, што ты ў кватэры адзін.
  • Калі просяць назваць адрас ці сказаць калі прыйдуць бацькі, не адказвай, прапануй ператэлефанаваць пазней.
  • Дамаўляючыся пра сустрэчу з сябрамі, назначай яе на час, калі ў кватэры будзе яшчэ хтосьці, акрамя цябе.
  • Калі цябе спрабуюць уцягнуць у непрыстойную гутарку, пакладзі трубку і абавязкова паведамі бацькам.

.

Раздзелы сайта