Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Музей

Музей быў адкрыт 8 снежня 1999 года. Размешчаны ў будынку школы на першым паверсе ў асобным пакоі плошчай 17 кв.м.

У музеі размешчаны экспазіцыі пяці раздзелаў:
  • кухонны посуд (галоўным чынам гліняны посуд. Гэтак жа маецца і драўляны і металічны посуд і інш.);
  • мэбля (не шматлікая частка: стол, крэсла, лаўка, дзіцячы ложачак, куфар);
  • прылады працы (галоўным чынам прылады працы ткацтва – берды, верацёны, калаўроты і інш.);
  • адзенне (фартухі, мужчынскі гарнітур з ільняной тканіны, жаночы гарнітур – усё гэта ўпрыгожана вышываннем);
  • прадметы народнага ткацтва (абрусы, ручнікі з вышыўкай, дарожкі для пакрыцця падлогі).

Колькасць экспанатаў складае 134 адзінак, а тым ліку 128 адзінак асноўнага фонду і 6 адзінак – дадатковага фонду.

Музей аформлены ў выглядзе сялянскай хаты. Унутраная планоўка музея адпавядае планоўцы сялянскай хаты: печ размешчана ў правым куце пры ўваходзе, поруч печы размешчаны вілы, ступа і іншыя прадметы хатняга абіходу. У процілеглым куце па дыяганалі ад печы размешчаны «чырвоны кут». 

Адкрыццю музея папярэднічала вялікая пошукавая праца. Каля вытокаў стварэння музея знаходзіліся Арцюшэўская Т.І. – педагог-арганізатар і Сакалоўская А.Ул. – настаўнік выяўленчага мастацтва, якая з'яўлялася першым кіраўніком музея.

У музеі арганізоўваюцца часавыя выставы на розную этнаграфічную накіраванасць. Юнымі экскурсаводамі праводзяцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі.

На базе музея праводзяцца ўрокі па розных прадметах, пазакласныя мерапрыемствы.

Пры музеі дзейнічае актыў музея (навучэнцы 7-9 кл у колькасці 10 чалавек). Яны сустракаюцца з рознымі людзьмі, апісваюць сабраныя дакументы і матэрыялы. У выніку такой працы фонды музея папаўняюцца новымі экспанатамі.

Увесь час каардынуючым органам музея з'яўляецца Савет музея, які каардынуе працу пошукавай і экскурсійнай груп.

Кіраўніком музея з'яўляецца Радкоўская В.М. – намеснік дырэктара па ВВР.

Графік работы музея: панядзелак – субота з 9.00 да 14.00

Раздзелы сайта