Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

У лёсе кожнага чалавека ёсць свая школа, якая вядзе не толькі ў краіну ведаў, але і вучыць жыццю, з'яўляецца вытокам станаўлення ўсебакова развітой асобы. Без школы, без настаўнікаў немагчыма ўявіць жыццё. Школа - гэта частка гісторыі, якую вывучаць важна і трэба, у першую чаргу, для таго, каб аднавіць яе дзейнасць і пакінуць інфармацыю для будучых пакаленняў.

Для складання дадзенага летапісу была праведзена вялікая работа па пошуку крыніц. Мы вывучылі кнігу «Памяць» Чэрыкаўскага раёна, таксама шматлікія артыкулы ў перыядычным друку, дзе згадвалася пра школу і яе настаўнікаў. Яшчэ адной крыніцай для складання летапісу сталі дакументы, перададзеныя ў архіў нашай школы.

За апошнія гады наша школа зведала шэраг якасных змен, якія адказваюць патрабаванням сучаснай школы. Адной са сваіх асноўных задач школа бачыць выхаванне новага пакалення дваццаць першага стагоддзя праз стварэнне ўмоў для творчага росту навучэнцаў да асобы, якая ўпэўнена развіваецца, з устойлівымі маральнымі каштоўнасцямі і высокім пачуццём нацыянальнай самасвядомасці, здольнага захаваць традыцыі, якія закладзены папярэднімі пакаленнямі. І летапіс нашай школы будзе з'яўляцца адной з зыходных кропак у рэалізацыі гэтых задач.

Раздзелы сайта