Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму УА

Выпіска са Статуту школы
(рашэнне Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта 23.08.2017 № 18-6)

1. Прыём навучэнцаў у ДУА "Майская базавая школа" (далей - УСТАНОВА) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2. Залічэнне ва УСТАНОВУ афармляецца загадам дырэктара УСТАНОВЫ на падставе прадстаўленых дакументаў:
- у дашкольную групу:

  • заява на імя дырэктара УСТАНОВЫ законнага прадстаўніка выхаванца;
  • медыцынская даведка пра стан здароўя;
  • заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця);
  • напраўленне аддзела па адукацыі, спорту і турызму Чэрыкаўскага райвыканкама;

- у 1-9 класы:

  • заява на імя дырэктара УСТАНОВЫ законнага прадстаўніка што навучаецца;
  • копія пасведчання аб нараджэнні ці дакумента, які падцвярджае асобу (зацвярджаецца дырэктарам УСТАНОВЫ);
  • асабістая справа;
  • выпіска бягучых адзнак па ўсіх прадметах з пячаткай установы адукацыі, у якой раней навучаўся навучэнец (пры пераходзе на працягу навучальнага года);
  • медыцынская даведка пра стан здароўя;
  • пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці з указаннем месца яго жыхарства.

3. Прыём навучэнцаў у 1 класы ажыццяўляецца на агульных падставах. У першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілась шэсць і больш гадоў без правядзення конкурсных выпрабаванняў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапушчаецца прыём у I клас асобы ва ўзросце, вызначаным Кодэксам. Залічэнне дзяцей, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання, афармляецца загадам дырэктара УСТАНОВЫ.
Пры прыёме навучэнцаў у першы клас законныя прадстаўнікі дзяцей падаюць наступныя дакументы:

  • заява на імя дырэктара УСТАНОВЫ;
  • копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (зацвярджаецца дырэктарам УСТАНОВЫ);
  • медыцынскую карту дзіцяці, дзе маецца заключэнне медыцынскіх працаўнікоў пра магчымасць навучання ў першым класе;
  • пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці з указаннем месца жыхарства.

4. Пры прыёме ва УСТАНОВУ навучэнцаў, іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаёмлены са Статутам УСТАНОВЫ, іншымі дакументамі, якія рэгламентуюць арганізацыю навучальна-выхаваўчага працэсу.

Раздзелы сайта